IV унiверсальная выстава-ярмарка сабрала ў Рэчыцы больш 35 беларускіх прадпрыемстваў.
Выстава карыстаецца станоўчым поспехам у мясцовых жыхароў,
паведамілі "БН” ў Рэчыцкiм фiлiяле Гомельскага аддзялення Беларускай
гандлёва-прамысловай палаты. Штогод колькасць удзельнікаў-экспанентаў
павялiчваецца.
Сёлета на выставе сваю прадукцыю прадстаўляюць вядучыя беларускiя
вытворцы верхняга адзення, трыкатажу, абутку, галантэрэi i iншых
тавараў паўсядзённага попыту. Акрамя таго, экспануецца таксама шырокi
асартымент прадуктаў харчавання i прадукцыi вытворча-тэхнiчнага
прызначэння.